Skip to main content

Адбудзецца пешая пілігрымка Ліда – Будслаў

street 238458 640З 27 чэрвеня па 6 ліпеня адбудзецца V пешая пілігрымка з Ліды ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымы вырушаць у шлях пасля святой Імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Фарa) у 9.00.

Пілігрымка пройдзе пад дэвізам “Iдзі і адгэтуль больш не грашы” (Ян 8, 11).  Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 121 10 82, кс. Дзяніс Бразінскі.

Урачыстасц іў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе пройдуць сёлета 5–6 ліпеня і ўпершыню будуць адзначацца як прызнаная ЮНЕСКА частка нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Дэвіз сёлетняга будслаўскага фэсту – “Каралева сем’яў, маліся за нас” – суадносіцца з тэмай душпастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі”.

JM