Дзень бацькі па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю чэрвеня. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых бацькаў просяць вечнага шчасця ў небе.
Сёлета ўрачыстасць адбудзецца 2 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
Праграма:
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – канферэнцыя для бацькаў, мужчын
14.00 – Крыжовы шлях
15.00 – святая Імша за бацькаў (жывых і памерлых)
16.30 – ад’езд на аўтобусе ў Гродна
JM