З 7 па 9 чэрвеня ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, пройдзе IV Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў пад назвай «Бацькі і дзеці».
Арганізатар — Рада па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Праграма
7 чэрвеня
17.00 — адкрыццё кангрэсу
17.15 — даклад на адкрыццё кангрэсу: кс. Андрэй Рылка «Філасофскія канцэпцыі сям’і: гісторыя і сучаснасць»
18.00 — вячэра
18.30 — даклад: д-р Іво Шэльнер «Спецыфіка адносін маці-дачка»
19.30 — св. Імша
20.30 — канцэрт
8 чэрвеня
8.00 — сняданак
9.00 – 9.45 — даклад: біскуп Радослаў Зітровіч «Бог і міласэрнасць у адносінах паміж бацькамі і дзецьмі» (пытанні — 15 хв.)
10.00 – 10.45 — даклад: с. Ірынэя Шчарбакова «Дзіця ў дысфункцыянальнай сям’і» (пытанні — 15 хв.)
11.00 – 11.30 — перапынак на каву
11.30 – 13.00 — даклад: Богна Бялецка «Кіберпагроза — небяспечны змест, небяспечныя паводзіны дзяцей і моладзі, звязаныя з віртуальным светам»
13.00 — св. Імша
14.00 — абед
15.00 – 16.30 — даклад: Богна Бялецка «Кібершанс — як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці ў здаровым карыстанні інтэрнэтам»
16.45 – 17.30 — Кацярына Блашчак «Лапікавая (рус.: лоскутная, англ.: patchwork) сям’я, клінічны выпадак»
19.00 — вячэра
20.00 — Наталля Пан «Бацькі і дзеці ўнутры нас»
Вячэрняя малітва
9 чэрвеня
8.00 — сняданак
9.00 – 12.00 — майстэрня: Альжбета Кжэціцка і Ежы Дамброўcкі «Суперцесць, суперцешча»
12.30 — св. Імша
13.30 — абед
Запіс па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 — Ірына Мялешка
Адрас:
Мінскі раён., пас. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.
JM