Skip to main content

Праграма ўрачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях

Trokeli312-13 ліпеня адбудуцца юбілейныя ўрачыстасці ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях. Сёлета яны пройдуць пад дэвізам “Марыя, атулі нашыя сем’і”.

У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе абвяшчэння парафіяльнай святыні ў Тракелях Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы нашых сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай, а таксама 210-годдзе пабудовы мясцовага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

Праграма ўрачыстасцяў

16.00-19.30 – прывітанне пілігрымаў
19.45 – урачыстае ўнясенне абраза Маці Божай Тракельскай да палявога алтара і прывітанне прысутных
20.15 – падрыхтоўка да святой Імшы
20.30 – святая Імша (цэлебруюць новапрэзбітэры)
22.00 – Марыйны заклік
22.30 – канферэнцыя на тэму сям’і
22.50 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя
23.20 – падрыхтоўка да святой Імшы
23.30 – працэсія са свечкамі і Ружанец (Радасныя таямніцы)
00.00 – святая Імша Пастэрка
02.00 – канцэрт музычнага гурта “AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
03.40 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.00 – Ружанец (Таямніцы святла)
06.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.40 – Марыйныя і традыцыйныя песні
07.30 – сведчанні сем’яў
08.30 – Ружанец (Хвалебныя таямніцы)
09.10 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў
9.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
10.00 – урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр з удзелам святароў-юбіляраў
– падзяка спонсарам і ахвярадаўцам

У праграме магчымыя змены.

JM