27-28 мая адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства.
Сустрэча пройдзе ў рэкалекцыйным доме пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Праграма:
Панядзелак, 27 мая
16.00 – прыезд
16.30 – канферэнцыя «Катэхетычнае служэнне святара», кс. Ян Сарэла
17.30 – святая Імша, злучаная з Нешпарамі
18.30 – вячэра
19.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, маёвае набажэнства, споведзь
– братэрская сустрэча
Аўторак, 28 мая
07.45 – Ютрань з разважаннем
08.30 – сняданак
09.00 – лекцыя «Езус Хрыстус – найлепшы Катэхет, катэхетычная дзейнасць Настаўніка. Паспяховыя і няўдалыя катэхезы Езуса», кс. Андрэй Лішко
– перапынак
– лекцыя і дыскусія «Інтэрнэт для катэхезы – шанец ці пагроза?», кс. Андрэй Лішко
12.00 – малітва апоўдні. Святая Імша
13.00 – абед, заканчэнне
JM