Skip to main content

Да ўдзелу ў паэтычным конкурсе «Любчы з Божай ласкі прысвячэнне» запрашае парафія ў Навагрудку

lubczaЗ нагоды адкрыцця 29 чэрвеня капліцы ў гарадскім пасёлку Любча касцёл св. Міхала Арханёла ў Навагрудку аб’яўляе паэтычны конкурс «Любчы з Божай ласкі прысвячэнне». Конкурс пройдзе з 15 мая па 15 чэрвеня.

Мэты конкурсу:
пазнанне гісторыі
духоўнае і патрыятычнае выхаванне.

Да разгляду прымаюцца вершы ўласнага сачынення на беларускай, рускай і польскай мовах.

Конкурсныя работы павінны мець духоўны змест і быць прысвечаны гістарычнаму мінуламу і сённяшняму дню Любчы. Гэта творы пра вернікаў, знакамітых асобаў і нашых сучаснікаў, пра хрысціянскія святыні, прыроду і культуру пасёлка.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, а лепшыя творы будуць надрукаваныя на старонках парафіяльнай газеты «Каталіцкі Навагрудак».

Вершы і кароткі аповед пра сябе неабходна даслаць не пазней за 15 чэрвеня на адрас: касцёл св. Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул.Савецкая, 2 альбо на электронную пошту: faiushka@mail.ru.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 787 15 89

JM