18 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца св. Імшой у 10:00 у касцёле Св. Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы пройдзе ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк.
Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Будзе дзейнічаць канцэртная пляцоўка для музычнай праграмы і паказу сямейных талентаў (спевы, вершы, аповеды). У перапынках паміж выступамі вядучыя праводзяць сямейныя конкурсы. Для дзяцей будуць працаваць “Забаўляльныя астраўкі”. Будзе таксама магчымасць прыняць удзел у конкурсе сямейнай выпечкі, а ўсе ўдзельнікі змогуць правесці дэгустацыю слодычаў.
Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца ўзмацненне статусу сям’і і пашырэнне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, такіх як сужэнская вернасць і шматдзетнасць.
Кс. Юрый Жэгарын