Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю мая. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе.
Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 5 мая ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
Да ўдзелу запрашаюцца маці, а таксама ўсе жанчыны, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.
Кусташ санктуарыя ў Капцёўцы запрашае прыехаць у гэтым годзе на ўласным транспарце. Традыцыйнай пешай пілігрымкі з Гродна ў Капцёўку з незалежных ад арганізатараў прычын сёлета не адбудзецца.
Праграма:
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – канферэнцыя
14.00 – Крыжовы шлях
15.00 – святая Імша
16.30 – заканчэнне ўрачыстасці
JM