Skip to main content

IX Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пройдзе пад дэвізам “Сям’я – дом любові”

carefree child enjoyment 2204551 чэрвеня ў Гродне адбудзецца IX Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Сям’я – дом любові”.

Арганізатары рыхтуюць цікавую насычаную праграму (забавы, гульні, конкурсы), а найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп. Да распрацоўкі плана сустрэчы заахвочваюцца ўсе жадаючыя.

Тым, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў на сцэне або мае іншыя прапановы, якія маглі б узбагаціць мерапрыемства, прапануецца папярэдне скантактавацца з арганізатарамі.

 

Агульная інфармацыя:

- Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці адбудзецца пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).
- Для ўсіх удзельнікаў гарантавана харчаванне на працягу ўсяго дня.
- З 9.00 – рэгістрацыя груп і сняданак.
- У 10.30 – афіцыйнае адкрыццё свята.
- Заканчэнне – каля 18.00.

 

Умовы ўдзелу:

- колькасць удзельнікаў не абмежавана. Запрашаюцца дзеці з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Касцёла ў Беларусі.
- узрост удзельнікаў – да 14 гадоў
- павінен быць адзін апякун на 10 дзяцей
- з сабой трэба мець кубак і коўдру або дыванок
- асабісты ўзнос у памеры 1 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу пасля размовы з арганізатарамі).

 

Аб удзеле трэба паведаміць да 26 мая кс. Юрыю Марціновічу — арганізатару і адказнаму за Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці:

e-mail: sakralna@op.pl
+ 375 29 784 05 72

 

JM