Skip to main content

“Ноч канфесіяналаў” адбудзецца ў Лідзе

konfesjonalУ лідскім фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа па вуліцы Савецкай, 2 пройдзе акцыя, якая называецца “Ноч канфесіяналаў”.

Для тых, хто не паспеў прыступіць да сакрамэнту пакаяння перад Святым Пасхальным Трыдуумам, у Вялікі аўторак, 16 красавіка, будзе арганізавана яшчэ адна магчымасць, каб паспавядацца.

Споведзь будзе праходзіць з 18.00 да 1.00. Будзе прысутнічаць шмат святароў.

JM