З 24 па 26 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбудзецца Don Bosco Youth Fest (#BoscoFest), да ўдзелу ў якім запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Прыезд удзельнікаў стартуе з 17.00.
Што такое Don Bosco Youth Fest? Гэта спатканне маладых людзей у салезіянскім стыле, якое ўключае ў сабе малітву, адпачынак, майстар-класы і шмат іншага.
Першы дзень фэсту распачнецца св. Імшой з працэсіяй па вуліцах горада ў 21.00. Урачыстасць узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
У другі дзень маладыя людзі будуць мець магчымасць падыскутаваць на актуальныя тэмы зносін людзей, уплыву сацыяльных медыа і пытанні сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі. На папулярнае зараз пытанне гендэру, стаўленне Касцёла да яго і на тэму ЛГБТ. Абмеркаванні пройдуць у рамках працы ў "Сусветным кафэ". Увечары адбудзецца музычная праграма праслаўлення Пана.
На завяршэнне фэсту пройдуць майстар-класы па тэмах, якія абмяркоўваліся падчас "Сусветнага Кафэ". Вядучымі трэнінгаў стануць кваліфікаваныя асобы, якія маюць вялікі досвед правядзення падобных мерапрыемстваў і з радасцю падзеляцца сваімі ведамі. Таксама будзе магчымасць паўдзельнічаць у музычнай майстэрні “Грай Пану”, якую правядзе гурт “Рыбы”.
Начлег запланаваны ў сем'ях парафіі Св. Міхала Арханёла. Кошт удзелу ў мерапрыемстве - 10 BYN. Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца online на сайце sdb.by. Заяўкі прымаюцца да 13 мая.