Skip to main content

Экскурсія, прысвечаная асобе Слугі Божага а. Мельхіёра Фардона, пройдзе ў Гродне

anons fardon13 красавіка а 15-ай гадзіне ў межах Фэсту экскурсаводаў адбудзецца наведванне касцёла Маці Божай Анёльскай (вул. Чырвонапартызанская, 2 - 1) - месца, дзе пахаваны Слуга Божы а. Мельхіёр Фардон. Айцец францішканін, якога яшчэ пры жыцці гарадзенцы называлі "святым".

Наблізяць незвычайную гісторыю жыцця а. Фардона а. Антоній Пажэцкі OFMСonv, настаяцель кляштара францішканцаў і парафіі Маці Божай Анёльскай, і спадарыня Алена Якута.

Экскурсія пройдзе пад тэмай "Вялебны Слуга Божы Мельхіёр Фардон – францішканін і гарадзенец, якога мы не ведаем".

Даведка:

Напрыканцы 2018 года Папа Францішак выдаў дэкрэт аб распачацці беатыфікацыйнага працэсу айца францішканіна з Гродна Мельхіёра Фардона. У дакуменце Святы Айцец прызнаў гераічнасць цнот манаха: пацвердзіў яго заслугі перад Богам і людзьмі, нагадаў пра яго няпросты жыццёвы шлях і асаблівую місію ў Касцёле. Завяршэннем працэсу беатыфікацыі з’яўляецца далучэнне Слугі Божага да ліку бласлаўлёных.

Мельхіёр Фардон нарадзіўся 5 жніўня 1862 у Гродне, памёр там жа 27 лютага 1927 г. Быў гвардыянам кляштараў канвентуальных францішканаў у Гродне і Вільні, спаведніком і паплечнікам св. Максімільяна Кольбэ.