Skip to main content

X Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Гродне

fest eksУ межах мерапрыемства кожны ахвотны зможа бясплатна наведаць шэраг экскурсій, у тым ліку прысвечаныя гісторыям гродзенскіх храмаў. Яны запланаваны на 13 красавіка.

Падчас фэста ўдзельнікам будзе набліжана гісторыя знакамітага абраза “Танец смерці”, які захоўваецца ў манаскім доме сясцёр назарэтанак у Гродне. Таксама адбудзецца экскурсія па старым лямусе ад Інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Гродзенскай дыяцэзіі і экскурсія па рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ад кс. каноніка Антонія Грэмзы.

Пра ўніяцкую царкву раскажа а. Андрэй Крот, пра Свята-Пакроўскі сабор – а. Георгій Рой, а гісторыю лютэранскай кірхі прадставіць пастар Уладзімір Татарнікаў.

Падрабязная праграма фэста апублікавана на сайце festguides.by.