Skip to main content

Працэсія вуліцамі Гродна адбудзецца ў Пальмовую нядзелю

palmowaja14 красавіка, у Пальмовую нядзелю, у Гродне адбудзецца працэсія з вербамі. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы, якая пройдзе пасля яе, запрашаецца моладзь Гродзенскай дыяцэзіі і ўсе вернікі.

Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку. Удзельнікі пройдуць па Савецкай плошчы да катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя, дзе ў 14.00 распачнецца святая Імша.

Усім удзельнікам патрэбна ўзяць з сабой вербы.

Як і ў мінулыя гады, будзе праходзіць своеасаблівы “конкурс вербаў”. Кожная гродзенская парафія, а таксама моладзевыя суполкі будуць прэзентаваць свае святочныя вербы.

Традыцыйна на Пальмовую нядзелю прыпадае Сусветны дзень моладзі, які ў гэтым годзе будзе адзначацца пад дэвізам “Вось я, слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).

JM