13 красавіка адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху вуліцамі Гродна.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе вернікі гродзенскіх парафій, а таксама парафій тых населеных пунктаў, якія знаходзяцца недалёка ад Гродна, – дзеці, моладзь, дарослыя.
Крыжовы шлях пачнецца ў 17.30 пры катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Затым вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Бэрнардынскага ўзгорку), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста.
У 19.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа адбудзецца святая Імша.
Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.
JM