Skip to main content

Рэкалекцыі ў Гродне правядзе святар з Бразіліі

stained glass 1627603 6407–9 красавіка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі, якія правядзе кс. Пэдро Марыяно. Гэты святар паходзіць з Бразіліі і ўжо год займаецца супольнасцю Запавету Міласэрнасці ў Познані (Польшча).

Супольнасць Запавету Міласэрнасці з’яўляецца сёння сусветным феноменам. Яна евангелізуе і робіць грэшнікаў сведкамі Божай Міласэрнасці. Пасланне супольнасці –квінтэсенцыя прыгажосці і святой прастаты: “Чалавек! Езус цябе любіць”.

Праграма рэкалекцый:

7 красавіка, нядзеля

10.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
11.30 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для дзяцей
13.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў
18.00 — Крыжовы шлях для моладзі
19.00 — св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
- Пасля Імшы навука для моладзі

8 красавіка, панядзелак

8.00 — св. Імша з агульнай навукай
10.00 — св. Імша з навукай для дзяцей
17.00 — св. Імша з навукай для дзяцей
19.00 — св. Імша з агульнай навукай
- Пасля Імшы навука для мужчын

9 красавіка, аўторак

8.00 — св. Імша з агульнай навукай
9.30 — Крыжовы шлях для дзяцей
10.00 — св. Імша з навукай для дзяцей
17.00 — св. Імша з навукай для дзяцей
17.30 — Крыжовы шлях для дзяцей
19.00 — св. Імша з агульнай навукай
- Пасля Імшы навука для жанчын

Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашае ўсіх вернікаў сваёй парафіі, а таксама ўсіх жадаючых пробашч кс. канонік Павел Салабуда.

pedro

Даведка:

Kсёндз Пэдро Марыяно – 36-гадовы бразільскі святар, адказны за супольнасць Запавету Міласэрнасці ў Польшчы і Еўропе. Былы рэктар духоўнай семінарыі, біблеіст, музыкант, аўтар тэлевізійных праграм. З мінулага года пражывае ў Познані.

JM