30 сакавіка ў Гродне адбудзецца велікапоснае чуванне моладзі. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі – вучні, студэнты, працуючыя – з усіх парафій горада Гродна і наваколля.
Mалітоўная сустрэча пройдзе ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі).
Праграма:
19.00 - святая Імша
20.00 - прэзентацыя на тэму грахоў
- пакутнае набажэнства
- адарацыя крыжа
- магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
JM