Skip to main content

Сустрэча ўсіх катэхетаў дыяцэзіі пройдзе ў Гродне

cross 870232 64023 сакавіка ў Гродне адбудзецца велікапосная сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі — святароў, сясцёр законных і свецкіх асобаў — пад назвай “Катэхеза ў кантэксце новай евангелізацыі”.

Праграма:

9.30 – прывітанне, малітва

9.45 – канферэнцыя 1: евангелізацыйнае вымярэнне катэхезы

10.30 – перапынак на каву

11.00 – канферэнцыя 2: фармацыйныя групы ў парафіі – як стварыцьтрывалаеслужэнне? Прапановы метадаў і праграм

11.45 – практычная частка

12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)

13.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

14.00 – абед

14.30 – паведамленні біскупскай курыі. Заканчэнне

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе катэхеты, якія служаць на тэрыторыі дыяцэзіі: святары, кансэкраваныя і свецкія асобы. “Як катэхеты мы павінны заўсёды паглыбляць сваё духоўнае жыццё і ўмацоўвацца ў радасным вызнаванні нашай веры”, – адзначае ў паведамленні біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

З арганізацыйных прычын неабходна пацвердзіць свой удзел з 9.30 да 12.00 у сакратарыяце катэхетычнага аддзела па тэлефоне: (8 0152) 75 33 08 або праз электронную пошту: katecheza.kuria@gmail.com

JM