Skip to main content

Санктуарый у Тракелях запрашае ў пілігрымку ў Польшчу

city 215965 640Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях арганізуе аўтобусную пілігрымку ў Польшчу. Паездка адбудзецца 5-10 мая.

У праграме пілігрымкі наведванне гістарычных месцаў і святыняў.

Праграма:

1 дзень (5.05) – выезд з Ліды ў Вроцлаў.

2 дзень (6.05) – наведванне Вроцлава з экскурсаводам. Вольны час, пасля пераезд у Паляніцу Здруй. Вячэра і начлег.

3 дзень (7.05) – сняданак, пераезд у Вамбежыцы ў санктуарый Вамбежыцкай Каралевы сем’яў, Апякункі зямлі клодзкай. Вольны час. Выезд на гару Іглічна – санктуарый Маці Божай Снежнай, куды пілігрымаваў св. Ян Павел ІІ. Хвіліна разважання ў цішы, пераезд на начлег у Паляніцу Здруй, вячэра і начлег.

4 дзень (8.05) – сняданак і выезд у Пекары Слёнске ў санктуарый Маці Справядлівасці і Любові. Санктуарый Гары святой Ганны. Вячэра і начлег.

5 дзень (9.05) – сняданак і выезд у Чэнстахову да Маці Божай Яснагорскай. Вольны час, вячэра. Удзел у малітве. Начлег.

6 дзень (10.05) – ранішняя святая Імша, сняданак, вольны час і выезд у Ліду. Па дарозе закупкі і абед.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да кусташа санктуарыя ў Тракелях кс. Юрыя Бяганскага па тэлефоне:
+375 29 289 36 38

JM