23 сакавіка ў Гродне адбудзецца велікапосная сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі пад назвай “Катэхеза ў кантэксце новай евангелізацыі”.
Праграма:
9.30 – прывітанне, малітва
9.45 – канферэнцыя 1: евангелізацыйнае вымярэнне катэхезы
10.30 – перапынак на каву
11.00 – канферэнцыя 2: фармацыйныя групы ў парафіі – як стварыць трывалае служэнне? Прапановы метадаў і праграм
11.45 – практычная частка
12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)
13.00 – святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
14.00 – абед
14.30 – паведамленні біскупскай курыі. Заканчэнне
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе свецкія катэхеты, якія служаць на тэрыторыі дыяцэзіі. “Як катэхеты мы павінны заўсёды паглыбляць сваё духоўнае жыццё і ўмацоўвацца ў радасным вызнаванні нашай веры”, – адзначае ў паведамленні біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
З арганізацыйных прычын неабходна пацвердзіць свой удзел з 9.30 да 12.00 у сакратарыяце катэхетычнага аддзела па тэлефоне:
(8 0152) 75 33 08 nабо праз электронную пошту: katecheza.kuria@gmail.com
JM