Skip to main content

Трэнінг-семінар па вядзенні прадпрымальніцкай дзейнасці пройдзе ў Навагрудку

trening9 сакавіка парафія Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку сумесна з дабрачынным каталіцкім таварыствам “Карытас” ладзіць трэнінг-семінар “Прадпрымальніцтва як форма дзейнасці”.

Семінар пачнецца ў 10.30 у парафіяльнай актавай залe па вул. Міцкевіча, 1 (будынак касцёла з правага боку).

Праграма семінару-трэнінгу будзе цікавай і практычнай. Будуць закранацца юрыдычныя аспекты дзейнасці, характарыстыка асабовых якасцяў прадпрымальніка, сацыяльная адказнасць бізнесу, “ці магу асабіста я быць прадпрымальнікам”, паняцце маркетынгу, выбар прадпрымальніцкай “нішы”, прасоўванне тавару (рэклама), рызыкі ацэнкі ў прадпрымальніцтве, SWOT-аналіз, прадпрымальніцкая гульня, выбар юрыдычнай формы вядзення бізнесу, асаблівасці падбору персаналу, дзе шукаць грошы на бізнес, крыніцы фінансавання, разумныя пазыкі.

Трэнінг-семінар правядзе Ігар Мікульчык, кіраўнік праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку РБ па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

У мінулым годзе ў навагрудскай парафіі ўжо прайшоў адзін семінар на тэму фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, які праводзіў Ігар Мікульчык. Семінар выклікаў вялікую цікавасць у навагрудчан.

Па пытаннях удзелу звяртацца па тэлефоне або электроннай пошце:

+375 33 307 71 34 

nowogrudec@gmail.com

JM