Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае дзяўчат на рэкалекцыі, якія адбудуцца пад дэвізам “Кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены” (Дз 2, 21).
Духоўныя практыкаванні адбудуцца 26-28 сакавіка ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку (вул. Першамайская, 26).
Да ўдзелу запрашаюцца вучаніцы 8-11 класаў з усіх дыяцэзій Беларусі.
Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 33 321 26 33 (с. Клара CSFN )
+375 33 621 44 22 (с. Назарыя CSFN)
JM