Парафія Св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскi дэканат) запрашае ўсіх жадаючых на парафіяльны адпуст у гoнар святога Казіміра, каралевіча, які адбудзецца 4 сакавіка.
Як паведаміў Grodnensis.by пробашч кс. Віталій Цыбульскі, падчас свята адбудзецца ўрачыстае размяшчэнне ў святыні фігуры Маці Божай, якое здзейсніць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, і распачацце Яе культу пад тытулам Маці Божай Новага Жыцця.
Святар адзначае, што гэта будзе гістарычная падзея не толькі для мясцовай парафіі, але і для ўсёй Беларусі.
“Праз пасрэдніцтва Марыі мы можам тут, ва ўселюбскай святыні, выпрошваць дар бацькоўства і аднаўлення нашага хрысціянскага жыцця”, – кажа кс. Цыбульскі.
Пачатак святой Імшы ў 12.00.
Касцёл св. Казіміра, каралевіча, ва Уселюбе з’яўляецца адной з найстаражытнейшых каталіцкіх святыняў у Беларусі, пабудаванай у першай палове XV ст.
JM