Skip to main content

Фармацыйная сустрэча для маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў Навагрудку

pexels photo 23633911–12 сакавіка адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства. Сустрэча пройдзе ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Праграма:

 

Панядзелак, 11 сакавіка

16.00 – канферэнцыя “Духоўнае суправаджэнне сучаснай моладзі”, кс. Ян Сарэла

17.30 – святая Імша, злучаная з Нешпарамі

18.30 – вячэра

19.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь

- братэрская сустрэча



Аўторак, 12 сакавіка

07.45 – Ютрань з разважаннем

08.30 – сняданак

09.00 – лекцыя “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі” (ч. 1), біскуп Юзаф Станеўскі

Перапынак

- лекцыя і дыскусія “Сям’я – крыніца радасці і надзеі моладзі” (ч. 2), біскуп Юзаф Станеўскі

12.00 – малітва апоўдні. Святая Імша

13.00 – абед, заканчэнне

 

JM