2 сакавіка адбудзецца сустрэча з удзельнікамі 34-х Сусветных дзён моладзі, якія ў студзені прайшлі ў Панаме.
Сустрэча пройдзе ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.
Праграма:
19.00 – святая Імша
- пасля Імшы – сустрэча з моладдзю, якая ўдзельнічала ў сусветным форуме і падзеліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу.
На сустрэчу запрашае маладых людзей з усіх парафій горада Гродна кс. канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
JM