2 сакавіка адбудзецца канферэнцыя на тэму антысемітызму з удзелам усіх хрысціянскіх Цэркваў горада Гродна і Гродзенскай вобласці.
Канферэнцыя пройдзе ў царкве Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў “Надзея” ў Гродне па вулю Шчорса, 1 (вялікі будынак у цэнтры горада, каля аўтавакзала).
Пачатак у 10.00, планаванае заканчэнне ў 16.00.
У межах канферэнцыі адбудзецца малітва.
Святы Айцец Францішак шматразова нагадваў, што хрысціянін не можа быць антысемітам. “Нашы карані супольныя. Таму гэта было б супярэчнасцю паміж верай і жыццём. Наадварот, мы запрошаны да супольнай працы над тым, каб выгнаць антысемітызм з чалавечага грамадства”, – падкрэсліваў Папа.
Па яго словах, сяброўства паміж юдэямі і католікамі, заснаванае на братэрстве, якое паходзіць з гісторыі збаўлення, ажыццяўляецца ва ўзаемнай павазе. Гэтае сяброўства – імпульс дыялогу, які ў сённяшнія часы павінен мець міжрэлігійны характар, для дабра чалавецтва.
Пантыфік перакананы, што міжрэлігійная гармонія пачынаецца з добрых асабістых адносін паміж рэлігійнымі кіраўнікамі. Правядзенне дыялогу з іншымі і малітва за іх з’яўляюцца спосабамі для таго, каб “перамяніць дзіды на сярпы” (пар. Iс 2, 4), абудзіць любоў там, дзе пануе нянавісць, і прабачэнне там, дзе існуе віна, каб нястомна заклікаць да міру і ісці яго шляхамі”.
JM