22 лютага ўпершыню ў Шчучыне выступіць хрысціянскі гурт “Laudans”.
Канцэрт адбудзецца ў парафіяльным касцёле св. Тэрэзы Авільскай. Пачатак у 19.30.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Даведка:
Гурт “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні.
Дуэт грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Яго музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю.
Назва гурта ў перакладзе з лацінскай мовы азначае “Той, хто славіць”.
JM