Санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях праводзіць конкурс вершаў, песень, відэаролікаў і іншых творчых прац на тэму "Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой".
Конкурс праводзіцца ў 3 узроставых групах:
дзеці — да 16 гадоў;
моладзь — ад 16 да 30 гадоў;
дарослыя — ад 30 гадоў і вышэй.
Пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу ў санктуарыі перад цудатворным абразом Маці Божай Тракельскай біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць цэлебрацыю св. Імшы за ўсіх удзельнікаў.
Творы можна дасылаць да 1 красавіка на электронны адрас : trokiele@tut.by
або па пошце на адрас:
вул. Лідская, 61А
231372 в. Тракелі
Воранаўскі раён, Гродзенская вобл.
Ёсць магчымасць даслаць творы таксама асабістым паведамленнем у сацыяльных сетках:
www.vk.com/sanctuarytrokeli
www.instagram.com/sanktuaryimatsi
Дасылаючы працу, неабходна ўказаць імя, прозвішча, узрост і адрас пражывання.
Пераможцаў, якія зоймуць першыя тры месцы ў конкурсе, чакаюць узнагароды. Акрамя таго, найлепшыя творы будуць змешчаны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.
Да ўдзелу ў конкурсе ўсіх зацікаўленых запрашае кусташ санктуарыя кс. Юрый Бяганскі.
JM