Skip to main content

Цыкл сустрэч па хрысціянскім выхаванні адбудзецца ў Гродне

pexels photo 1257110Пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне пачынаецца цыкл сустрэч па хрысціянскім выхаванні дзяцей.

Іх праводзіць хрысціянскі псіхолаг, арт-тэрапеўт Вольга Парада і сямейны кансультант па пытаннях сямейнага жыцця, пачынаючы псіхолаг Анжэла Кузікевіч.

Для дзяцей аніматары падрыхтуюць сустрэчу на хрысціянскую тэму.

Першая сустрэча на тэму “Чаму з дзіцём цяжка?” адбудзецца 27 студзеня ў 17.00 у зале пабрыгіцкага касцёла, пасля ў 19.00 распачнецца святая Імша.

Запрашаюцца бацькі і тыя, хто збіраецца імі стаць. 

JM