Skip to main content

Апостальства дапамогі чыстцовым душам адзначыць 10-годдзе свайго існавання

candlelights 1868525 640Малітоўная група Апостальства дапамогі чыстцовым душам адзначыць 10-годдзе свайго існавання ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Урачыстасці з нагоды юбілею пройдуць 26 студзеня ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

Цэнтральным пунктам сустрэчы, на якой збяруцца ўдзельнікі апостальства, стане святая Імша ў 10.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 78 88 985 – Тэрэза (аніматар групы).

Даведка:

Aпостальства дапамогі чыстцовым душам было заснавана па просьбе свецкіх асобаў, зацікаўленых у дапамозе памерлым, у 1983 г. Задача членаў Апостальства – жыццё ва ўсведамленні паклікання да святасці і дапамога памерлым, якім патрэбна ачышчэнне.

Члены Апостальства штодзень прамаўляюць любую малітву за памерлых, ахвяруюць у іх інтэнцыі працу, якая вынікае з абавязкаў іх жыццёвага стану, і спазнаныя прыкрасці, цярпенні і інш. Па меры магчымасці яны замаўляюць святую Імшу за памерлых або прынамсі стараюцца ахвяраваць за іх свой удзел у Эўхарыстыі і святую Камунію.

У інтэнцыі памерлых, якім патрэбна ачышчэнне, яны могуць таксама ахвяраваць добрыя ўчынкі, міласціну, адпусты, учынкі пакаяння, напрыклад, пост.

Зараз у Гродзенскай дыяцэзіі да Апостальства належаць больш за 5 тыс. чалавек, якія штодзённа ахвяруюць за душы, якія ў чыстцы, Імшу, Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, адпусты, міласціну, добрыя ўчынкі і свае цярпенні.

JM