12 студзеня ў рэкалекцыйным доме ў Росі адбудзецца сімпозіум, прысвечаны праблематыцы здаровых адносін у сям’і і прынцыпам хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі.
Спецыяльным госцем сімпозіума будзе Іаана Бялабрэска, уладальнік і дырэктар дзіцячага садка, школы і гімназіі “Didasko” ў Варшаве, педагог са шматгадовым стажам, аўтар многіх падручнікаў, якая шмат гадоў займаецца сямейнай і выхаваўчай праблематыкай, а таксама з’яўляецца маці чацвярых дзяцей.
Праграма сімпозіума:
10.30 – з’езд удзельнікаў
11.00 – канферэнцыя I
12.00 – перапынак
12.30 – канферэнцыя II
13.30 – абед
14.45 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя III
16.00 – перапынак
16.30 – святая Імша, заканчэнне
Сімпозіум адрасаваны для свецкіх людзей усіх узростаў, асабліва для сужэнцаў і бацькоў, а таксама для святароў і кансэкраваных асобаў.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і паведамлення аб удзелу ў сімпозіуме просьба тэлефанаваць непасрэдна кс. каноніку Чэславу Паўлюкевічу, пробашчу парафіі ў Росі, штодзённа з 10 да 17 гадзін на нумар:
+375 29 886 31 28
Таксама 13 студзеня ў 17.30 у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбудзецца канферэнцыя аб хрысціянскіх адносінах у сям’і.
JM