Skip to main content

Парафія Св. Станіслава ў Ваўкавыску арганізуе пілігрымку ў Італію

faith person photographer 3034Парафія Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску арганізуе з 30 красавіка па 9 мая аўтобусную пілігрымку ў Італію.

У праграме – наведванне Венецыі, Падуі (месца, звязанае з дзейнасцю св. Антонія Падуанскага), Сан-Джавані-Ратонда (месца, звязанае з жыццём св. Айца Піо), Монтэ-Сант-Анджэла (наведванне храма св. Арханёла Міхала), Рыма (між іншым удзел у генеральнай аўдыенцыі з Папам Францішкам), Асізі (месца, звязанае са св. Францішкам) і многіх іншых святых месцаў.

Пілігрымка завершыцца кароткай малітвай на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча).

Кошт: 555 еўраал.

Кошт уключае білеты ў Венецыі на карабель, наведванне катакомбаў св. Каліста, 6 праездаў у метро ў Рыме, білет + навушнікі ў Асізі, паслуга гіда, страхоўка, 8 начлегаў, 8 абедаў-вячэр, 8 сняданкаў, арэнду турыстычнага аўтобуса.

Больш інфармацыі можна атрымаць у пробашча парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску і арганізатара пілігрымкі:

+375 29 31 36 564 кс. канонік Алег Дуль

JM