З 4 па 6 студзеня, падчас зімовых канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі пад назвай “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць... (Лк 2, 10)”.
Юнакі ад 14 гадоў, а асабліва міністранты, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні, а таксама цікавае разважанне над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?”
Пачатак у 17.00.
Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць атмасферу семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
Аб удзеле просьба паведаміць да 2 студзеня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Адказны за рэкалекцыі – кс. Андрэй Лішко, тэл: +375 29744 99 61 (мтс).
Запісацца можна па тэлефоне семінарыі: 8015 2 62 22 22.
З сабой патрэбна мець Святое Пісанне, а міністрантам таксама комжу.