Skip to main content

Душпастырства “OPEN” правядзе дабрачынную акцыю “Пячэнька за пячэнька”

cinnamon stars 2998962 640Акадэмічнае Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае ўсіх вернікаў паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі на карысць хворых дзяцей “Пячэнька за пячэнька”.

Акцыя будзе ладзіцца 16 снежня, у трэцюю нядзелю Адвэнту, у гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы).

Падчас кожнай святой Імшы моладзь будзе раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва.

Паўдзельнічаць у акцыі можна двума спосабамі: спячы як мага большую колькасць пячэння і перадаць яго валанцёрам або атрымаць пазней пячэнне ад валанцёраў у знак удзячнасці за дабравольную ахвяру на дабрачынную акцыю.

Тыя, хто жадае падтрымаць моладзь, спёкшы цеста, могуць перадаць яго ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) 14-15 снежня з 19.00 да 22.00.

Aкцыя “Пячэнька за пячэнька” стала ўжо традыцыяй душпастырства моладзі. Атрыманыя матэрыяльныя сродкі скіроўваюцца на дапамогу дзецям з асаблівасцямі ў развіцці з Гродзенскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

JM