Skip to main content

Адвэнтавае чуванне моладзі пройдзе ў Гродне

lantern 2938027 64015 снежня душпастырства моладзі “OPEN” Гродзенскай дыяцэзіі запрашае моладзь парафій г. Гродна, студэнтаў і навучэнцаў на адвэнтавае чуванне моладзі, якое адбудзецца ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі).

Праграма:

19.00 – раратняя святая Імша

20.00 – прэзентацыя кожнай парафіі: як моладзь рыхтуецца да Божага Нараджэння

21.00 – адарацыя, споведзь і малітва чакання “Пане Езу, прыйдзі!”

22.00 – благаслаўленне

На чуванне просьба падрыхтаваць і прынесці з сабой ліхтарыкі.