“Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізуе разнастайныя мерапрыемствы з мэтай падтрымкі невылечна хворых пацыентаў анкагалагічных аддзяленняў, пацыентаў хоспісу і бальніц сястрынскага догляду. Перад святам Нараджэння Хрыста “Цэнтр” хоча парадаваць падапечных падарункамі.
Каб падняць настрой кожнаму пацыенту, неабходна сабраць каля 100 падарункаў. Гэта могуць быць:
- кубак ці тэрмакубак
- шалік
- цёплыя шкарпэткі
- плед
- гарбата, кава
- нататнік, штодзённік
- насценны каляндар на 2019 г.
- мяккія прысмакі (пасціла, зефір)
- наборы пасцельнай бялізны
- ручнік
Супрацоўнікі “Цэнтра” просяць не пакаваць падарунак, каб яны мелі магчымасць яго ўбачыць і вырашыць, каму ён неабходны.
"Мы разумеем, што да Раства яшчэ далёка, але моцна просім не зацягваць. Падарункаў шмат, а супрацоўнікаў "Цэнтра" вельмі мала - ім трэба паспець усё размеркаваць і спакаваць, - падкрэслівае Алег Гарбачоў, дырэктар установы. - Калі будзеце шукаць падарунак, уявіце, што выбіраеце яго блізкаму чалавеку, хочаце зрабіць яму прыемнае. Гэта неабавязкова павінна быць рэч менавіта з каляднай сімволікай. Святы хутка мінуць, а падарунак застанецца ў чалавека. На працягу года прыемней піць з кубка з класным надпісам, чым са снегавіком. Загаддзя дзякуй за адозву”.
Калі вырашыце набыць што-небудзь са спісу і маеце пытанні – тэлефануйце +375 (29) 881-82-34 або пішыце life-care-center@yandex.by.
Прывезці падарункі (ці замовіць у інтэрнэт-краме з дастаўкай) можна да 17 снежня ў офіс “Цэнтра” ў Гродне па вул. Лелявеля, 12-27 (бізнес цэнтр "Марро", бліз тытунёвай фабрыкі).
AM