30 кастрычніка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі адбудзецца Ружанец моладзі за моладзь.
Да малітвы запрашаюцца маладыя людзі, студэнты гродзенскіх навучальных устаноў, а таксама ўсе вернікі, якія хочуць памаліцца разам з імі.
У гэты час асабліва будуць маліцца за ўсю моладзь, у тым ліку тую, якая згубілася на шляхах жыцця па прычыне розных залежнасцяў.
Таксама будуць маліцца аб духоўных плёнах Сіноду Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, які падыходзіць да завяршэння ў Ватыкане.
Праграма:
19.00 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
- пасля Імшы малітва Ружанца.
JM