Skip to main content

Двух прэзбітэраў і аднаго дыякана атрымае Гродзенская дыяцэзія

anons 17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дваім дыяканам і дыяканскае пасвячэнне аднаму семінарысту. Усе трое з’яўляюцца навучэнцамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаюць дыяканы Раман Вайцяховіч і Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне атрымае Віталій Валюк.

Урачыстасць адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.

 

Дыякан Раман Вайцяховіч нарадзіўся 30 студзеня 1994 г., паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

razwitanne 5

 

Дыякан Эрнэст Мікалайчык нарадзіўся 1 лютага 1994 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе.

anons paswiaczenni1

 

Віталій Валюк нарадзіўся 26 чэрвеня 1991 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы.

waluk

Заахвочваем усіх да асаблівай малітвы за тых, хто прыме пасвячэнне, каб яны маглі як мага лепш падрыхтавацца да гэтай падзеі, а ў будучыні былі добрымі Божымі святарамі.

Kс. Юрый Марціновіч