4-6 лістапада ў кляштары піяраў у Шчучыне адбудуцца дні духоўных сустрэч для хлопцаў.
На сустрэчу запрашаюцца тыя, каму 14 гадоў і болей і хто жадае трапіць у атмасферу манаскага жыцця, бліжэй пазнаёміцца з жыццём і душпастырствам Ордэна піяраў, харызмай якога з’яўляецца выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі.
Мэта сустрэчы – распазнанне жыццёвага паклікання.
Запіс да 1 лістапада ўключна.
Больш інфармацыі можна атрымаць у а. Aляксандра Махнача SchP.
JM