20 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41) распачнецца 2018/2019 навучальны год на "Курсах сямейнага жыцця" пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
З гэтай нагоды ў мясцовым касцёле адбудзецца ўрачыстая святая Імша. Пасля выступіць сакратар Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі а. Пётр Фраштэнга OCD з інаўгурацыйным дакладам.
Праграма:
10.00 — св. Імша (касцёл)
11.15 — інаўгурацыйны даклад (а. Пётр Фраштэнга OCD). Пасля дакладу – дыскусія на закранутыя ў ім тэмы.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 ІрынаМялешка
Даведка:
"Міждыяцэзіяльныя курсы сямейнага жыцця" ў Гродне былі заснаваны дэкрэтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў 2009 г.
У курсах могуць прымаць удзел усе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям'і.
Мэтай курсаў з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Умовы ўдзелу:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
- рэкамендацыя ад пробашча
- 2 фатаграфіі (3х4 см)
- ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
- ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)
JM