З нагоды 40-й гадавіны абрання на Святы Пасад св. Яна Паўла ІІ, якая адзначаецца сёлета, адбудуцца канцэрты вядомай польскай гуральскай капэлы “Tekla Klebetnica”.
Рэпертуар гэтага вакальна-інструментальнага гурта вельмі багаты і разнастайны. Капэла выконвае рэлігійныя песні, польскую гуральскую музыку, а таксама традыцыйную музыку іншых народаў у стылі folk-crossover – спалучэнне традыцыйнага польскага і гуральскага фальклору з элементамі цыганскай і балканскай музыкі, класікі і джазу.
У Гродне пройдуць два канцэрты капэлы:
- у суботу 20 кастрычніка пасля святой Імшы ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя;
- у нядзелю 21 кастрычніка пасля святой Імшы ў 12.00 у касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).
Назва гурта ў перакладзе з сілезскага цешынскага дыялекту азначае “вясковая пляткарка”. Капэла з’яўляецца лаўрэатам польскага тэлешоу “Маю талент”.
Уваход вольны.
JM