13 кастрычніка Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў (айцы піяры) адзначыць юбілей: 300-годдзе з дня прыбыцця членаў Ордэна ў Шчучын.
З гэтай нагоды ў мясцовай святыні адбудзецца ўрачыстая святая Імша падзякі. Таксама ў раённым доме культуры пройдзе навукова-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная Ордэну, і культурная праграма.
Праграма святкаванняў:
9.30 – святая Імша ў касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
11.30 – навукова-гістарычная канферэнцыя ў раённым доме культуры аб дзейнасці піяраў у межах нашай краіны.
Акрамя гэтага, з музычнай праграмай выступяць парафіяльны дзіцяча-моладзевы хор “Каласанс” і саксафаніст з Ліды.
Супольнасць піяраў са Шчучына запрашае раздзяліць з імі гэту радасную падзею праз супольнае святкаванне.
JM