У Гродне пройдзе новы набор слухачоў на “Курсы сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2018/2019 навучальны год. На курсы запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія зацікаўлены дабром сям'і.
Мэтай курсаў з'яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.
Навучанне працягваецца тры гады. З'езды адзін раз у месяц.
Месца навучання: касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна, Дзевятоўка, вул. Курчатава, 41).
Пасля заканчэння “Курсаў сямейнага жыцця” слухач атрымлівае дыплом, які з'яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям'і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.
Кваліфікацыйная размова для кандыдатаў адбудзецца 14 кастрычнiка ў 16.00 па адрасе: вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка) у аўдыторыі № 5.
З сабой неабходна мець дакументы:
• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння
• уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
• рэкамендацыя ад пробашча
• 2 фатаграфіі (3х4 см)
• ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы
• ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка
JM