Skip to main content

Iтальянскі прапаведнік правядзе рэкалекцыі ў Мастах (+праграма)

italianski prapavednikПарафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах запрашае на рэкалекцыі, якія правядзе а. Антанэлла Гадэду з Італіі. Рэкалекцыі пройдуць 13-14 кастрычніка.

У Бразіліі а. Антанэлла і а. Энрыке паставілі асаблівы акцэнт на евангелізацыі моладзі і бедных у трушчобах Сан-Паула. Разам са свецкімі асобамі яны заснавалі супольнасць “Запавет міласэрнасці”, якая ўжо дзейнічае ў многіх краінах свету, такіх, як Бельгія, Францыя, Партугалія, Італія, Польшча.

Супольнасць аб’ядноўвае ў адну сям’ю мужчын і жанчын, святароў і манахінь, у справе евангелізацыі, а таксама, давяраючы дзеянню Духа Святога, рэалізуе многія справы міласэрнасці праз словы, малітву і ўчынкі. Харызматам супольнасці з’яўляецца праца з моладдзю, беднымі і іх евангелізацыя.

Айцец Антанэлла ўжо бываў у Беларусі у 2014 г.

 

Для ўдзелу ў рэкалекцыях неабходна зарэгістравацца з 1 па 9 кастрычніка з 8 да 20 гадзін па тэлефоне

+375 29 90 98 001 (velcom)

+375 29 26 62 042 (мтс).

 

13 кастрычніка ёсць магчымасць атрымаць абед і начлег.

Па магчымасці мець з сабой Святое Пісанне і ружанец, а таксама пераносны стульчык.

 

Праграма рэкалекцыі (можа быць зменена):

 

13 кастрычніка

7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00 – першая канферэнцыя

11.30 – перапынак

12.00 – другая канферэнцыя

13.30 – абед

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

- магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння

17.00 – святая Імша, пасля – малітва аб аздараўленні і вызваленні

 

14 кастрычніка

10.00 – канферэнцыя

13.00 – святая Імша

Прыблізнае заканчэнне рэкалекцый – 15.00.

 

JM