Skip to main content

550-годдзе ўтварэння парафіі і 200-годдзе касцёла адзначаць у Астраўцы

astrawec anonsСёлета парафія Святых Космы і Даміяна ў Астраўцы адзначае некалькі юбілейных дат: 550-годдзе ўтварэння парафіі, 200-годдзе касцёла, 100-годдзе вяртання святыні католікам.

Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці пройдуць 29-30 верасня.

Праграма:

 

29 верасня

19.00 – святая Імша на заканчэнне саракагадзіннага набажэнства

 

30 верасня

8.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

9.00 – святая Імша ў інтэнцыі бацькоў, пажылых і хворых людзей

- падчас Імшы будзе ўдзелены сакрамэнт намашчэння хворых

- канцэрт гурта “Kрасавякі”

12.00 – святая Імша ў інтэнцыі дзяцей, моладзі і сем’яў

індывідуальнае благаслаўленне дзяцей і моладзі

14.30 – канферэнцыя на тэму гісторыі парафіі

15.00 – урачыстая святая Імша пад кіраўніцтвам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага

- малітва за працаўнікоў службы аховы здароўя, урачоў і фармацэўтаў

- эўхарыстычная працэсія, гімн “Te Deum”

- канцэрт гурта “Kрасавякі”

- выступленне кавер-гурта Наталлі Вянгроўскай

- феерверк

Пробашч парафіі кс. канонік Юзаф Багдзевіч запрашае ўсіх жадаючых на ўрачыстасці і супольную малітву.

JM