13 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы пройдзе дыяцэзіяльная сустрэча Апостальства дапамогі чыстцовым душам.
Да ўдзелу запрашаюцца святары, адказныя за Апостальства ў парафіях, і вернікі, якія належаць да парафіяльных груп Апостальства. Пачатак сустрэчы ў 10.00, заканчэнне – супольным пасілкам пасля святой Імшы ў 14.00.
Праграма:
10.00 – прывітанне ўдзельнікаў
- выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
11.00 – Крыжовы шлях
- кароткі перапынак
12.00 – “Анёл Панскі” за чыстцовыя душы
12.15 – канферэнцыя
13.00 – Вяночак за памерлых
14.00 – святая Імша
15.00 – супольны пасілак у Доме пілігрыма
- заканчэнне сустрэчы
Аб удзеле паведаміць кс. Міхалу Ластоўскаму, дыяцэзіяльнаму мадэратару Апостальства і кусташу санктуарыя ў Капцёўцы (тэл. +375 29 116 87 26 VELCOM, +375 33 655 44 22 MTC).
Даведка:
Aпостальства дапамогі чыстцовым душам было заснавана па просьбе свецкіх асобаў, зацікаўленых у дапамозе памерлым, у 1983 г. Задача членаў Апостальства – жыццё ва ўсведамленні паклікання да святасці і дапамога памерлым, якім патрэбна ачышчэнне.
Члены Апостальства штодзень прамаўляюць любую малітву за памерлых, ахвяруюць у іх інтэнцыі працу, якая вынікае з абавязкаў іх жыццёвага стану, і спазнаныя прыкрасці, цярпенні і інш. Па меры магчымасці яны замаўляюць святую Імшу за памерлых або прынамсі стараюцца ахвяраваць за іх свой удзел у Эўхарыстыі і святую Камунію.
У інтэнцыі памерлых, якім патрэбна ачышчэнне, яны могуць таксама ахвяраваць добрыя ўчынкі, міласціну, адпусты, учынкі пакаяння, напрыклад, пост.
JM