Айцы кармэліты босыя запрашаюць усіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер, у шкаплернае брацтва, якое арганізавалася ў Гродне.
Шкаплернае брацтва — гэта супольнасць вернікаў, якая хоча пазнаваць і развіваць кармэліцкую духоўнасць, жыць малітвай і паглыбляць унутраную малітву, карыстаючыся духоўным досведам святых кармэлітаў.
Таксама можна прыняць з рук кармэлітаў босых святы шкаплер.
Сустрэчы брацтва будуць праходзіць кожную першую пятніцу месяца ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак).
План сустрэчы:
18.00 – набажэнства і святая гадзіна
19.00 – святая Імша
- канферэнцыя
Першая сустрэча адбудзецца 5 кастрычніка.
Сустрэчы брацтва будуць праходзіць таксама кожную першую суботу месяца пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).
План сустрэчы:
10.00 – святая Імша
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- фармацыйная сустрэча
Першая сустрэча адбудзецца 6 кастрычніка.
Айцы кармэліты шчыра запрашаюць усіх зацікаўленых.
JM