Skip to main content

Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор навучэнцаў

adult 1850177 640Гродзенскі тэалагічны каледж імя св. Казіміра аб’яўляе набор навучэнцаў на 2018/2019 навучальны год.

Сёння можна заўважыць, як шмат людзей з вышэйшай адукацыяй, а таксама студэнты гродзенскіх навучальных установаў, хлопцы і дзяўчаты з розных парафій нашай дыяцэзіі шукаюць магчымасці ўзбагаціць свае веды ў духоўнай сферы, у малітве, тэалогіі, хрысціянскай педагогіцы, паглыбіць веданне асноваў сужэнскага жыцця, пазнаёміцца з грамадскай навукай Касцёла.

Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Пасля заканчэння каледжа яны змогуць працаваць катэхетамі ў парафіях і ўносіць каштоўныя евангельскія вартасці ў свае сем’і. Яны змогуць таксама працягваць і ўзбагачаць сваю адукацыю ў тэалагічных універсітэтах, здабываючы ступень магістра або доктара тэалогіі.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады. Форма навучання – завочная. Заняткі распачнуцца ў кастрычнiку i будуць доўжыцца да чэрвеня. Яны будуць праходзіць у 1-ю і 3-ю суботу i нядзелю месяца.

Kандыдатамі на вучобу ў каледжы могуць быць выключна католікі, паўналетнія, якія маюць атэстат аб сярэдняй адукацыі.

 

У 2018/2019 годзе каледж прапануе навучанне па дзвюх спецыялізацыях: 

  1. катэхетыка (мае на мэце падрыхтаваць свецкіх вернікаў і кансэкраваных асобаў да катэхетычнага служэння ў Каталіцкім Касцёле)
  1. агульная тэалогія (мае на мэце даць свецкім вернікам магчымасць паглыбіць веданне праўдаў веры і агульных рэлігійных ведаў, згодна з Божым аб’яўленнем і вучэннем Касцёла).

 

Кандыдаты павінны прадставіць у сакратарыят Гродзенскай курыі (вул. Карла Маркса, 4, 230025 Гродна) наступныя дакументы:

- пасведчанне аб сакрамэнце хросту

- атэстат сталасці

- медыцынская даведка

- 4 фатаграфіі

- ксеракопія пашпарта

- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія

- рэкамендацыя ад пробашча

- заява з просьбай аб прыняцці.

 

Прадугледжана папярэдняя суразмова.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне і электроннай пошце:

+375 33 68 93 339 (Вольга Голуб – сакратар каледжа)

E-mail: katecheza.kuria@gmail.com.

 

JM