Kангрэгацыя Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) запрашае 4 верасня, у літургічны ўспамін благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, наведаць Навагрудак.
У гэты дзень адбудзецца благаслаўленне новага крыжа на месцы, дзе 75 гадоў таму былі расстраляны назарэтанкі, а таксама святая Імша ў “белай Фары”, дзе яны збіраліся на малітву.
Праграма ўрачыстасцi:
17.00 – благаслаўленне новага крыжа ў Батароўскім лесе на месцы расстрэлу назарэтанак
18.00 – святая Імша ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка (касцёле Перамянення Пана)
Урачыстасці, падчас якіх можна будзе ўшанаваць рэліквіі мучаніц, узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
JM