Skip to main content

Рэліквіі благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка будуць унесены ў пабрыгіцкі касцёл у Гродне

imsza nv pinter 32 верасня ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) будуць унесены рэліквіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка.

Унясенне адбудзецца падчас святой Імшы, якая пачнецца ў 12.00.

Сёстры з Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і рэктар пабрыгіцкага касцёла кс. канонік Антоні Грэмза запрашаюць вернікаў прыняць удзел у гэтай урачыстасці.

Унясенне рэліквій адбудзецца ў год, калі адзначаецца 75-годдзе мучаніцкай смерці 11 назарэтанак.

Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 г. Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў Германіі (затрыманыя былі вывезены 24 ліпеня, а некаторыя вызвалены). Усе вывезеныя перажылі вайну.

Назарэтанкі былі беатыфікаваны Папам Янам Паўлам ІІ 5 сакавіка 2000 г. на плошчы св. Пятра ў Рыме.

Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці прайшлі ў Навагрудку 28-29 ліпеня 2018 г.

 

JM